26 красавiка 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Салей пра Лукашэнку: Савецкі самотны чалавек

9
Ілля Салей пра Лукашэнку: Савецкі самотны чалавек

Адвакат згадаў «сустрэчу» з дыктатарам у СІЗА.

Адвакат Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Ілля Салей даў інтэрв'ю журналісту, аўтару канала «Жыццё-маліна» Мікіту Мелказёраву, піша «Наша ніва». Сярод іншага Салей успомніў сустрэчу з Лукашэнкам, якая адбылася ў кастрычніку ў СІЗА КДБ.

Дыктатар здаўся адвакату «эмацыйным і савецкім» чалавекам. «Гэта грамадзянін Савецкага Саюза, якога хацеў бы Савецкі Саюз. Захад - гэта заўсёды дрэнна, а Расея - гэта заўсёды добра. Гэта стаўленне да права, што нейкі закон можна адкінуць у бок. Стаўленне да Масквы як сталіцы Радзімы», - успамінае Салей.

«Эмоцыі, савецкасць і адзінота» - так Салей ахарактарызаваў Лукашэнку ў трох словах.

«Сяргей Ціханоўскі вельмі эмацыйны, вельмі прамалінейны», - кажа Салей.

«Віктар Дзмітрыевіч - гэта інтэлектуальнае мысленне, мэнэджмэнт, аналіз рызык. А Сяргей Ціханоўскі - шчырасць».

У інтэрв'ю Ілля Салей не стаў распавядаць дэталі сваіх уцёкаў з Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках