26 красавiка 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ад коштаў жанчыны галосяць, а іх мужчыны лаюцца»

21
«Ад коштаў жанчыны галосяць, а іх мужчыны лаюцца»

Што пачым на беларускіх рынках.

Хоць надвор'е і не «шэпча», прагуляўся сёння па рынку ў Салігорску, піша журналіст kurjer.info Уладзімір Дамель. Купіў таго-сяго, прыцаніўся і ачмурэў. Як, зрэшты, і іншыя наведвальнікі рынку.

- А што так падаражэла «бульбачка»? - пачуў я пытанне, якое вось-вось гатовае было зляцець з майго языка. - Нядаўна ж яшчэ была ў палавіну сённяшняга кошту.

- Называецца, дадаў <пенсіі> 40 рублёў, - з сарказмам вымавіў мужчына пенсіённага ўзросту. - Зараз з гэтымі грашыма з хаты можна і не выходзіць.

Сапраўды, на рынку ў Салігорску сёння толькі і былі чуваць воклічы здзіўлення і стогны хатніх гаспадынь і лаянкавыя словы іх мужоў, якія яны пасылалі кудысьці ў неба.

Больш за ўсё абураўся народ ля латкоў з вяленай і вэнджанай рыбай.

- Залатая, напэўна? - спытаў мужчына ў прадаўца.

- Не, наша мясцовая, - як бы вінаватая адказвала тая.

Спытаў у яе: «Чаго ж кошт, як на заморскую?»

Дзяўчына паціснула плячыма. Толькі і сказала, што рыбу вытворца купляе ў мясцовым рыбгасе і вяліць-копціць паводле нейкай выдатнай тэхналогіі.

Ну, што ж, тэхналогіі грошай каштуюць...

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках