Гордан пра Лукашэнку: Гэта адрыжка савецкага мінулага
17- 12.01.2022, 21:40
- 36,190
Ужо іншы свет, іншае жыццё.
У праграме «Персонально ваш» на «Эхе Москвы» украінскаму інтэрв'юеру Дзмітрыю Гордану задалі пытанне: ці паўплываюць падзеі ў Казахстане на ідэю транзіту ўлады Пуціна і Лукашэнкі?
― Дзмітрый, калі глядзець вось так зверху на тое, што адбылося ў Казахстане, гэта нейкі званочак і Пуціну, і Лукашэнку? Гэта неяк можа паўплываць на вось гэтыя транзіты, пра якія мы бясконца размаўляем?
― Ірына, ёсць мінулае, сучаснасць і будучыня. Вось гэтыя савецкія старычыны ва ўладзе ў постсавецкіх краінах - гэта ўсё мінулае. Гэта адрыжка савецкага мінулага. Яны сутаргава спрабуюць ухапіцца. Мне калісьці Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў сказаў: «Мы ўхапіліся за падол шыняля, які пралятае паўз гісторыі». Вось гэтая гісторыя пралятае. Яны спрабуюць кашчавымі рукамі сутаргава ўхапіцца за палог яе шыняля, а яна ляціць.
Ужо іншы свет, іншае жыццё. Цывілізаваныя краіны жывуць у іншым вымярэнні. Ужо рэвалюцыя інтэрнэтная адбылася, а гэтыя старычыны яшчэ ўспрымаюць жыццё, як іх вучылі ў Вышэйшай школе КДБ і дзе там вучылі Лукашэнку — зампалітам ён быў. Вось у іх яшчэ канспекты Маркса і Леніна з галавы не выветрыліся. Яны яшчэ ўспрымаюць жыццё так. А жыццё пайшло далей. Таму я думаю, што яны часовыя, а ўсё астатняе вечнае.