Расея правярае боегатоўнасць на акупаваным Данбасе
3- 14.01.2022, 20:41
- 8,894
Украінская разведка раскрыла дэталі.
Узброеныя сілы Расеі ўзмацняюць кантроль над станам злучэнняў і часцей аператыўнай групоўкі расейскіх акупацыйных войскаў на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей. Пра гэта піша «Апостроф» са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.
Камісія 8-га войска Паўднёвай вайсковай акругі УС РФ з 10 студзеня праводзіць праверку баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці вайсковых карпусоў 1 (Данецк) і 2 (Луганск). Што менавіта яны робяць:
- вывад на палігон асобных падраздзяленняў злучэнняў і часцей аператыўнай групоўкі расейскіх акупацыйных войскаў для заняткаў па агнявой, тактычнай, інжынернай падрыхтоўцы;
- правядзенне экіпажамі танкаў і баявымі машынамі стрэльбаў;
- артылерыйскія і мінамётныя разлікі;
- праверка запасаў і ўмоў захоўвання прылад, боепрыпасаў, тэхнікі, прывезеных з Расеі.