7 траўня 2024, aўторак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча робіць больш жорсткімі ўмовы візы PBH для айцішнікаў з Беларусі

22
Польшча робіць больш жорсткімі ўмовы візы PBH для айцішнікаў з Беларусі

Новыя ўмовы пачнуць дзейнічаць з 1-га лютага.

На афіцыйным партале дзяржаўных паслуг Польшчы gov.pl з'явіўся анонс: праграма Poland Business Harbour (PBH) пашыраецца геаграфічна (+Азербайджан), але звужаецца з пункту гледжання крытэрыяў для ўдзельнікаў з Беларусі, піша dev.by.

З 1 лютага прэтэндэнту на візу з Беларусі спатрэбіцца рэкамендацыя ад адной з кампаній-партнёраў праграмы (іх 300+, спіс папаўняецца). Раней гэтае правіла распаўсюджвалася на іншыя краіны-ўдзельніцы PBH, а беларусу было дастаткова дыплома па ІТ-спецыяльнасці або досведу ў ІТ у 1+ год.

Для Беларусі праграма дзейнічае па ранейшых правілах да 31 студзеня 2022 года. З 1 лютага 2022 года правілы праграмы для ўсіх удзельнікаў PBH (Беларусь, Арменія, Грузія, Малдавія, Расея, Украіна, Азербайджан) будуць аднолькавымі.

Раней польскія чыноўнікі паведамлялі пра 18300 выдадзеных віз з паметкай PBH. Большасць візаў атрымалі беларусы — грамадзянам іншых краін яны даступныя толькі з ліпеня 2021 года. Паводле звестак польскага памежкамітэта, па візе PBH заехалі 7,6 тысяч беларусаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках