У Беларусі 1 кастрычніка чакаецца да +21°С цяпла
- 30.09.2026, 22:08
Пераважна без ападкаў.
У Беларусі 1 кастрычніка ў начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне чакаецца туман. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Прагназуецца неўстойлівы, слабы вецер.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 1 градуса на поўдні да плюс 11 градусаў на поўначы. Днём будзе 16-21 градус цяпла.