19 красавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль: ЕЗ вызначыў 10 ключавых прынцыпаў у дачыненні да Расеі

4
Барэль: ЕЗ вызначыў 10 ключавых прынцыпаў у дачыненні да Расеі
ЖАЗЕП БАРЭЛЬ

Першым пунктам названае тое, што ЕЗ выключае спробу Расеі стварыць сферы ўплыву ў Еўропе.

Міністры замежных спраў краін Еўрапейскага звязу вызначылі 10 ключавых прынцыпаў для ўзаемадзеяння з Расейскай Федэрацыяй. Пра гэта заявіў Высокі прадстаўнік ЕЗ у знешняй і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль пасля нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС у французскім Брэсце, піша "Европейская правда".

«Мы вызначылі пэўную колькасць ключавых элементаў, якія з'яўляюцца асновай рашучай аб'яднанай пазіцыі Еўрапейскага Звязу», - сказаў Барэль.

Першым пунктам ён назваў тое, што ЕЗ выключае спробу Расеі стварыць сферы ўплыву ў Еўропе. Па-другое, у ЕЗ пацвердзілі галоўныя прынцыпы, якія падтрымліваюць еўрапейскую бяспеку. Яны вызначаны ў Хельсінкскім заключным акце, Парыжскай хартыі, і ўсе краіны дамовіліся іх падтрымліваць.

«Па-трэцяе, мы зноў пацвердзілі нашу салідарнасць з Украінай і краінамі Усходняй Еўропы, якія з'яўляюцца нашымі партнёрамі і якім пагражае Расея, і падтрымліваем існыя механізмы для мірнага ўрэгулявання канфліктаў», - сказаў Барэль.

Чацвёртым пунктам Барэль назваў заклік Расеі перайсці да дээскалацыі, а пятым адначасова ЕЗ заклікае да перамоў і дыялогу.

«Мы зноў паўтараем нашу настроенасць адрэагаваць на атакі супраць Украіны. Любая далейшая вайсковая агрэсія супраць Украіны будзе мець вялікія наступствы і сур'ёзную цану ў адказ. Гэта прадугледжваюць абмежавальныя захады, якія будуць прыняты ў каардынацыі з міжнароднымі партнёрамі», - сказаў ён.

Шостым пунктам з'яўляецца каардынацыя намаганняў ЗША і NATO. «Сёмым, мы пагадзіліся ўзмацніць каардынацыю з ЗША і NATO і ўзмацніць супрацоўніцтва ЕP у рамках АБСЕ», - сказаў Барэль.

Восьмым пунктам краіны-сябры выказалі гатоўнасць удзельнічаць ва ўмацаванні механізма забеспячэння празрыстасці і прадказальнасці любой вайсковай дзейнасці, а таксама ў стварэнні мер умацавання даверу.

«Па-дзявятае, мы таксама падтрымліваем перазапуск працы ў раззбраенні і кантролі над узбраеннямі. І па-дзясятае, мы прадоўжым падрыхтоўчую працу над дадатковымі санкцыямі ў цесным супрацоўніцтве з краінамі-аднадумцамі», - сказаў Барэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках