29 верасня 2026, aўторак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Беластока арганізавалі яркую акцыю салідарнасці з Аляксандрам Івуліным

1
Беларусы Беластока арганізавалі яркую акцыю салідарнасці з Аляксандрам Івуліным

«Змены непазбежныя!».

Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з 29-гадовым журналістам, блогерам і футбалістам «Крумкачоў» Аляксандрам Івуліным, піша «Трыбуна».

- 17 студзеня пачнецца так званы суд на Івуліным. Сёння беларусы Беластока сустрэліся на гарадскім пляжы, узнялі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі раёнаў і гарадоў Беларусі, а таксама плакаты салідарнасці з Аляксандрам і іншымі палітвязнямі. Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам! Жыве Беларусь! - кажуць актывісты.

Нагадаем, што Івуліна абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 42 Крымінальнага кодэкса («арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады»).

Журналіста затрымалі 3 чэрвеня і спачатку прысудзілі адміністрацыйны арышт - 30 дзён. А 2 ліпеня Івулін атрымаў статус падазраванага паводле крымінальнай справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲