26 красавiка 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці арыштуе Качанава Лукашэнку?

21
Ці арыштуе Качанава Лукашэнку?

Як можа выглядаць сыход дыктатара ў Беларусі.

На канале палітолага і папулярнага YouTube-блогера Дзмітрыя Балкунца прайшла дыскусія «Як перамагчы? Насустрач пераменам».

Стратэгію змянення сітуацыі ў краіне ў жывым эфіры абмеркавалі лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-намеснік міністра замежных спраў, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў і кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы намеснік міністра замежных спраў, стваральнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала.

Валерый Цапкала мяркуе, што ёсць шэраг магчымых варыянтаў сыходу Лукашэнкі:

- Усякі сцэнар можа быць. Можа ўспыхнуць пратэст праз якую-небудзь эканамічную прычыну, якая потым перарасце ў палітычныя патрабаванні. Можа быць варыянт палацавага перавароту, такое таксама не выключанае. Магчыма варыянт ліквідацыі сілавікамі, як гэта мы бачылі ў краінах Лацінскай Амерыкі. Можа быць варыянт абсалютна ўсякі. Нарэшце, як тая ж Алена Мазанік узяла і падарвала гаўляйтара Кубэ, гэта прыбіральшчыца проста зрабіла.

Мне здаецца, што ў такой сітуацыі, калі дыктатар проста хоча ўтрымацца ва ўладзе, то ўсякі варыянт яго ліквідацыі можа мець месца. І таму я б не выключаў тут ніводнага. Мы ведаем, як нармальна сыходзяць палітыкі. Калі сыходзяць - развітваюцца, ім дзякуюць за працу. Потым яны чытаюць лекцыі, адкрываюць бібліятэкі, займаюцца нейкай дабрачыннай дзейнасцю і шматлікімі іншымі рэчамі, жывуць нармальным годным жыццём, паважанымі людзьмі.

Дзмітрый Балкунец выказаў меркаванне, што так званая старшыня «савета рэспублікі» Наталля Качанава можа разглядацца Лукашэнкам у якасці пераемніцы.

- Дзмітрый сам падказаў яшчэ адзін сцэнар - вось Качанава. Чаму не стаць радзімай-маці, абаронцай, - сказаў Андрэй Саннікаў.

- Думаю, што яна яго першай і арыштуе, - выказаў меркаванне Балкунец.

Андрэй Саннікаў мяркуе, што мірны пратэст з'яўляецца галоўным інструментам барацьбы з дыктатурай:

- Ён не саступіў, мы ўтрымаліся рамках мірнага пратэсту і пратэст нікуды не сышоў. Не сышоў, бо не сышла нянавісць. Так, цяпер цяжка, рэпрэсіі нябачаныя, але пратэст не сышоў. Як правільна сказаў нядаўна Юры Хашчавацкі - не можа ўлада трымацца доўга, калі яе ненавідзіць больш за 90 адсоткаў насельніцтва, проста не можа. Гэта фізічны закон, не будзе такога.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках