18 красавiка 2024, Чацвер, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў на выходных?

Якое надвор'е чакае беларусаў на выходных?

Прагноз па Беларусі на 22-24 студзеня.

22 студзеня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць тылавая частка цыклону, цэнтр якога перамесціцца на Смаленскую вобласць Расеі. Перавага воблачнага надвор'я. Часам чакаецца снег, месцамі мяцеліца, піша ppogoda.by.

На асобных участках дарог галалёд. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты, уначы ў асобных раёнах на захадзе краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу дня -2..-8°С, уначы на паўночным усходзе рэспублікі -9..-11°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

23 студзеня надвор'е будзе фармаваць поле паніжанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёд. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -6...-13°С, на паўночным усходзе да -15°С, удзень ад -4°С на паўднёвым захадзе да -12°С на паўночным усходзе Беларусі.

24 студзеня надвор'е будзе вызначаць у асноўным поле павышанага атмасфернага ціску, сфармаванае ў арктычнай паветранай масе. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы на паўднёвым усходзе краіны ў асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман, намаразь. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы -11..-18°С, у асобных раёнах -19..-24°С, на поўдні месцамі -9..-10°С; удзень -4..-10°С, месцамі да -13°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках