7 лiпеня 2022, Чацвер, 19:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія рэзка крытыкуе пазіцыю Нямеччыны ў дачыненні да Украіны

18
Латвія рэзка крытыкуе пазіцыю Нямеччыны ў дачыненні да Украіны

Латвійскі міністр назваў дзеянні Берліна памылкай.

Міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс рэзка раскрытыкаваў пазіцыю Нямеччыны наконт сітуацыі вакол Украіны.

У інтэрв'ю Bild латвійскі міністр заявіў, што палітыка Нямеччыны ў дачыненні да Расеі «ні ў якай ступені не адказвае патрабаванням NATO, ЕЗ і партнёраў».

«Карацей кажучы, палітыка Нямеччыны ў дачыненні да Расеі не ўпісваецца ў наш час», - адзначыў Пабрыкс.

Ён назваў вялікай памылкай пастанову Берліна «перадаць Украіне палявы шпіталь, але не ўзбраенні».

«Я павінен сказаць, што блакада эстонскіх гаўбіц для Украіны ўспрымаецца як ганебная пазіцыя ва ўсіх трох краінах Балтыі, а таксама ва ўсіх дзяржавах Паўночнай Еўропы. Мы мяркуем, што кожная краіна мае права на самаабарону. Калі вы забараняеце каму-кольвек атрымліваць сродкі абароны, вы не падтрымліваеце мір, а акурат наадварот», - падкрэсліў міністр абароны Латвіі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».