21 траўня 2024, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея паступова нарошчвае вайсковую прысутнасць у Беларусі: што перакідваецца

4
Расея паступова нарошчвае вайсковую прысутнасць у Беларусі: што перакідваецца

Адным з падраздзяленняў кіруе былы намеснік начальніка ВМС Украіны, які здрадзіў прысязе.

Расея паступова нарошчвае вайсковую прысутнасць у Беларусі. Паводле звестак zn.ua, з Усходняй і Заходняй вайсковых акругаў РФ у Беларусь на аэрадромы «Баранавічы» і «Ліда» ўжо прыляцелі (ці найбліжэйшыя дні будуць перабазаваныя) самалёты Су-25, Су-30СМ і Су-35С, а на аэрадроме «Лунінец» і ў раёне Горадня - размешчаны сродкі СПА (ЗРС С-400 і ЗРПК «Панцыр-С1»).

Усяго ж з часцей і злучэнняў Усходняй вайсковай акругі і ПДВ УС РФ да вучэнняў будзе прыцягнута да 19 батальённа-тактычных груп, якія налічваюць амаль 10 тысяч вайскоўцаў.

Адно з гэтых падраздзяленняў - батальённа-тактычная група 155 брыгады марской пяхоты з Ціхаакіянскага флоту - узначальвае ураджэнец Кіеўшчыны Ігар Татарчанка. У 2014 годзе, будучы намеснікам начальніка разведвальнага ўпраўлення штаба камандавання ВМС УС Украіны, ён здрадзіў краіне, перайшоўшы на бок Расеі.

Пад маркай таго, што ў паўднёвых і паўднёва-заходніх абласцях Беларусі 10-20 лютага пройдуць пазапланавыя расейска-беларускія вучэнні «Саюзная рашучасць - 2022» (на якіх «паўночныя» - «Рэспубліка Палессе» і «Паўночная Федэрацыя») будуць супрацьстаяць «заходнім» - кааліцыі дзяржаў, у якую ўваходзяць «Нярыс», «Паморыя», «Клопія» і «рэспубліка Дняпровія»), расейцы перакідваюць туды самалёты, зенітна-ракетныя комплексы, танкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках