15 лiпеня 2026, Серада, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх сілавікоў выклікаюць на допыт

12
Беларускіх сілавікоў выклікаюць на допыт

Распачынанне спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі - адна з нямногіх магчымасцяў дамагацца справядлівага пакарання сілавікоў.

Карэспандэнты «Белсату» сустракаюцца ў Літве з Арсеніем Захарэвічам і ягонай маці Юліяй Чорных.

16-гадовага Арсенія затрымалі ў Барысаве 11 жніўня 2020 года. Яго жорстка і беспадстаўна збівалі супрацоўнікі сілавых органаў.

«Білі дубінкамі па крыжы, білі па баках нагамі. Вайсковы абутак цяжкі, гэта было балюча, гэта было непрыемна. На спіне былі потым вось гэтыя шнары ад дубінак сінія».

Падлетак спрабаваў дастукацца да сумлення міліцыянераў:

«Я спрабаваў выйсці з імі на нейкі дыялог, даведацца: за што? Чаму? Што я такога нарабіў, што яны так? На што адзін узняў мяне за валасы і сказаў: «А што ты добрага зрабіў для сваёй краіны?» – і зноў мне паляцеў удар у твар…»

Увечары маці Арсенія Юлія Чорных даведалася пра затрыманне сына і зрабіла ўсё магчымае, каб прарвацца ў РАУС.

«Я адразу па хадзе, па вопратцы, якая была ўся брудная, зашмальцаваная, па тым, як ён ішоў увесь скручаны, зразумела, што яго збівалі. Першае, што я спытала ў дзіцяці: «Сын, цябе білі?» Ён сказаў: «Так».

Барысаўскі суд прысудзіў Арсенія Захарэвіча да штрафу ў 10 базавых. Усе намаганні прыцягнуць да адказнасці вінаватых у збіцці і катаваннях Арсенія не далі вынікаў.

«22 кастрычніка дзіця прызналі вінаватым, а 26-га да нас прыйшла папера, што міліцыянты не падлягаюць нават адміністрацыйнаму пакаранню. Значыць, дзіця вінавата само, гэта значыць закрылі крымінальную справу».

На Юлію распачалі крымінальную справу за «абразу» старшыні камісіі ў справах непаўналетніх. І сям'я наважыла пакінуць Беларусь. Спачатку яны выехалі ва Украіну, а потым, каб падаць заяву па ўніверсальнай юрысдыкцыі, выехалі ў Літву.

«Мяне дапытвалі ў крымінальнай паліцыі. 15 снежня апытвалі ўжо ў судзе сына. Магу сказаць, што сын прызнаны пацярпелым паводле гэтай справы».

Сям'я Арсенія спадзяецца, што вінаватыя ў катаваннях будуць прыцягнуты да адказнасці.

Экспэртка Крысціна Рыхтэр - юрыст офіса Святланы Ціханоўскай - распавядае аб парадку падачы заявы паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі і тлумачыць, якім чынам пацярпелыя грамадзяне Беларусі могуць звярнуцца да міжнародных прававых механізмаў.

«Гісторыя ведае такія выпадкі, калі былі завершаныя крымінальныя справы, і праз дзясяткі гадоў чалавек прыязджаў у краіну, дзе была гэтая справа па ўніверсальнай юрысдыкцыі, – ён арыштаваны і сядзіць у турме».

Цяпер, калі ў нашай краіне знікла законнасць, распачынанне спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі - адна з нямногіх магчымасцей дабівацца справядлівага пакарання злачынцаў з сілавых структур Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках