20 траўня 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук праспяваў на пешаходным мосце ў Кіеве, які сёння вытрымаў ракетную атаку

7
Вакарчук праспяваў на пешаходным мосце ў Кіеве, які сёння вытрымаў ракетную атаку

Відэа.

Лідар групы «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук праспяваў на Пешаходна-веласіпедным мосце ў цэнтры Кіева, які сёння вытрымаў ракетны ўдар з боку РФ.

Адпаведнае відэа Вакарчук апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Сёння я на нашым Пешаходна-веласіпедным мосце спяваў песні, «Місто Марыі», якая прысвечаная Марыюпалю. І ведаеце, чаму? Кажуць, канструкцыя мосту зроблена менавіта са сталі «Азоўсталі».

Узгадваю, 22 лютага, за два дні да расейскага поўнамаштабнага ўварвання, мы з Акіянам Эльзы зрабілі імправізаваны выступ на гэтым жа мосце ў Кіеве. Адчувалі тады, што павінны быць усе разам, як адзін.

Сёння рашысцкія ракеты чарговым разам тэрарызавалі Украіну і Кіеў.

І ім ніколі не ўдасца разбурыць мост паміж душамі і сэрцамі ўкраінцаў!

Азоў - сталь!

Мы - пераможам!

Слава Украіне!

Героям слава!» - заявіў Вакарчук.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках