22 траўня 2026, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Іране пашыраюцца

10
Пратэсты ў Іране пашыраюцца

На чацвёрты тыдзень пратэстаў працаўнікі нафтавага сектара зладзілі страйк.

Рабочыя нафтахімічнага завода на поўдні Ірана ў панядзелак абвясцілі страйк - пратэсты супраць палітыкі Тэгерана распаўсюджваюцца на важныя сэктары эканомікі.

На заводзе ў багатай на нафту правінцыі Бушыр на ўзбярэжжы Персідскай затокі рабочыя абвясцілі страйк. Яны перацялі дарогі і пратэставалі супраць улады. «Не бойцеся. Мы разам, смерць дыктатару», - скандавалі пратэстоўцы.

Пратэсты ўпершыню распаўсюдзіліся на нафтавы сэктар Ірана. Даўней раздробныя гандляры і малыя прадпрыемствы замыкалі свае дзверы ў падтрымку руху пратэсту за правы жанчын.

Урад Ірана пакуль не каментуе нядаўнія пратэсты нафтавага сэктара. Напаўафіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Tasnim ахарактарызавала пратэсты як спрэчку аб заробку з удзелам 700 працоўных, паведамляе The Wall Street Journal.

Непарадкі таксама працягваліся ў Сэнэндэджы, сталіцы правінцыі Курдыстан. У сацыяльных сетках цыркулююць відэаролікі, у якіх над местам стаўбуніцца дым і чутныя стрэлы.

Вялікая Брытанія абвясціла, што ўключыць у свой санкцыйны спіс важных службоўцаў іранскай паліцыі нораваў.

«Гэтыя санкцыі дасылаюць выяўны сігнал іранскім уладам. Вы павінны адказаць за рэпрэсіі, пад якія вы паставілі ўласны народ», - заявіў міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Джэймс Клевэрлі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках