20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дачкі міністра абароны РФ Шойгу знайшлі літоўскае грамадзянства

27
У дачкі міністра абароны РФ Шойгу знайшлі літоўскае грамадзянства

А маці дзяцей Шойгу праз суд спрабуе вярнуць сабе дазвол на жыхарства ў Літве.

Алена Камінскас, у мінулым Шабунова, маці пазашлюбных дзяцей міністра абароны Расеі Сяргея Шойгу, гэтым летам пазбавілася дазволу на жыхарства ў Літве.

Пра гэта паведамляе LRT.

Міністар абароны Расеі Сяргея Шойгу ад Алены Шабуновай мае дваіх пазашлюбных дзяцей — сына і дачку. З 2017 года Алена атрымала часовы дазвол на жыхарства ў Літве. Такое права яна атрымала пасля таго, як выйшла замуж за літоўскага бізнэсоўца Адольфаса Камінскаса.

у 2019 годзе яна змяніла прозвішча на Камінскас, а ейны муж прызнаў незамужнюю дачку Шойгу сваёй. На гэтай падставе дзяўчына атрымала грамадзянства Літвы.

Пасля таго як Расея пачала вайну ва Украіне, летам гэтага года Дэпартамент міграцыі ануляваў дазвол на жыхарства ў Літве маці дачкі Шойгу праз пагрозу нацыянальнай бяспецы. Пры гэтым ейны муж з вясны гэтага года фігуруе ў расейскіх рэестрах як грамадзянін Расеі.

Цікава, што жанчына абскарджвала пазбаўленне дазволу на жыхарства. Але гэтая справа не можа быць разгледжаная ў судзе, бо ў якасці адной з старон названы Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках