У «Магілёўэнэрга» ўзмоцняць прапускны рэжым і правядуць «вучэнні»
4- 1.11.2022, 14:28
- 4,478
Работнікаў правераць на ўваходзе і не адпусцяць на абед.
Паводле інфармацыі чытача тэлеграм-канала «БГМ», «мерапрыемствы» пройдуць 2-3 лістапада.
- Раней таксама такія вучэнні праводзілі, але проста на паперы.
А на гэты раз чамусьці пастанавілі «як належыць». Сказалі, раніцай і ўвечары будуць правяраць асабістыя рэчы працоўных на ўваход і выхад. Гэта нібыта добра… Але сказалі яшчэ, што ўсе, хто выйдзе з прадпрыемства ў абед, будуць расцэненыя як асобы, якія не падпарадкаваліся ўказу.
Пры гэтым ніякіх указанняў ці службовых цыдулак праз карпаратыўную пошту працаўнікам не дасылалі, а проста сабралі начальнікаў і загадалі данесці інфармацыю да супрацоўнікаў.
А што адбываецца на вашых прадпрыемствах ці працоўных месцах?
