Як Украіна будуе агароджу на мяжы з Беларуссю
27- 11.11.2022, 20:04
- 16,874
Ужо пастаўлена тры кіламетры агароджы, і работы трываюць.
На Поўначы Украіны віруе праца - тут будуюць агароджу на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.
Як адзначаецца, роў, насып, жалезабетонны паркан з калючым дротам - гэта інжынерныя загароды, якія будуюць на Валыні.
Такім чынам, ужо ўпарадкавана блізу 3 км мяжы, работы працягваюцца. Таксама работы вядуцца і ў Ровенскай, і Жытомірскай абласцях.
Як адзначае Цімашэнка, будуюць фартыфікацыйныя збудаванні і ўладкоўваюць мяжу таксама і ў рэгіёнах, якія мяжуюць з тэрыторыяй Расеі.
- Украінскія памежнікі 24/7 сочаць за сітуацыяй, маюць усё неабходнае абсталяванне для таго, каб убачыць ворага далёка ў тыле. Важна, што над уладкаваннем мяжы сістэмна працуюць абласныя ўлады і мясцовы бізнэс. Мы ўсе хочам абароны, мы робім усё, каб спыніць нават гіпатэтычнае пасоўванне ворага. Працуем сістэмна, адначасова ва ўсёй Украіне!, - адзначыў Цімашэнка.



