20 траўня 2024, панядзелак, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычную зняволеную Настассю Кухту прысудзілі да пяці гадоў калоніі

11
Палітычную зняволеную Настассю Кухту прысудзілі да пяці гадоў калоніі
НАСТАССЯ КУХТА

Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянкевіч.

Менскі гарадскі суд разгледзеў справу палітычнай зняволенай актывісткі з Менска Настассі Кухты. Суддзя Валянціна Зянкевіч абвясціла прысуд: пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справа разглядалася больш за месяц - з 10 кастрычніка.

Актывістку прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.342 ("Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"); ч.3 арт.361 («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»); ч.1 арт.361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім").

За кратамі дзяўчына ўтрымліваецца больш за сем месяцаў. Насту Кухту затрымалі 17 лютага і спачатку асудзілі на 15 дзён за «дробнае хуліганства».

Падтрымаць актывістку лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна на адрасе: Следчы ізалятар-1, 220030, Менск, вул.Валадарскага, 2. Настасся Кухта.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках