19 траўня 2024, Нядзеля, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў у суботу-нядзелю

Якое надвор'е чакае беларусаў у суботу-нядзелю

Прагноз надвор'я на 12-14 лістапада.

12 лістапада надвор'е ў Беларусі збольшага будзе вызначаць абсяг павышанага атмасфэрнага ціску, сфармаваны ў цёплай паветранай масе. Чакаецца хмарнае з прасвятленнем надвор’е, піша pogoda.by.

Пераважна без ападкаў, толькі на поўначы месцам невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных мясцінах туман. Вецер заходні парыўны, удзень месцам на паўночным усходзе да моцнага. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +5..+10°С, максімальная удзень +8..+14°С. Атмасфэрны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба расці.

13-14 лістапада надвор'е ў краіне будзе вызначаць абсяг павышанага атмасфэрнага ціску.

13 лістапада захаваецца хмарнае з прасвятленнем надвор'е. Пераважна без ападкаў. Уначы і ранкам на паўднёвым захадзе краіны слабы туман. Вецер паўночна-заходні сярэдні, на паўночным усходзе парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +3..+10°С, максімальная ўдзень +7..+13°С.

14 лістапада чакаецца зменлівая хмарнасць. Без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўночы 0..+5°С, месцам да -3°С, максімальная ўдзень +2..+9°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках