23 траўня 2026, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі абмеркаваў з кіраўніком Еўракамісіі энэргетычную стабільнасць Украіны

4
Зяленскі абмеркаваў з кіраўніком Еўракамісіі энэргетычную стабільнасць Украіны

Фон дэр Ляен паведаміла, што ЕЗ перадасць трансфарматары і генератары.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 25 лістапада правёў тэлефонную размову з кіраўніцай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен.

Пра гэта Зяленскі паведаміў у Twitter.

«Абмеркавалі ініцыятыву Grain From Ukraine з Урсулай фон дэр Ляен. Падзякаваў за вялікую фінансавую дапамогу ЕСЗ, за распачатую работу над дзявятым пакетам санкцый [супраць Расеі]. Адзначана, што абмежаванне цаны расейскай нафты мае быць эфектыўным. Таксама абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў забеспячэнні энэргетычнай стабільнасці Украіны», - напісаў прэзідэнт.

Фон дэр Ляен выказала Зелянскаму поўную салідарнасць ЕЗ з Украінай, якая пакутуе ад наўмысных і варварскіх бамбаванняў прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным цывільнай інфраструктуры краіны, адзначаецца на сайце Еўракамісіі.

«Я цвёрда асуджаю гэтыя напады. Расея мае быць прыцягнутая да адказнасці за ваенныя злачынствы», - заявіла фон дэр Ляен.

Паводле ейных слоў, ЕЗ актывізуе намаганні з партнёрамі для пільнай падтрымкі Украіне для аднаўлення і падтрымання электра- і цеплазабеспячэння для цывільнага насельніцтва.

Адзначаецца, што ЕЗ перадасць Украіне 200 сярэдніх трансфарматараў і вялікі аўтатрансфарматар з Літвы, аўтатрансфарматар сярэдніх памераў з Латвіі, а таксама 40 цяжкіх генератараў з рэзэрвы, размешчанай у Румыніі.

"Кожны з гэтых генератараў можа забяспечыць бесперапыннае сілкаванне шпіталю малога і сярэдняга памеру... Мы таксама звярнуліся да адпаведных кампаній у розных краінах, каб запытаць жыццёва важнае высакавольтнае абсталяванне, у тым ліку дадатковыя аўтатрансфарматары, і каардынуем з партнёрамі яго хуткую дастаўку ў Украіну" , - падсумавала кіраўніца Еўракамісіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках