Еўрапарламент ухваліў выдачу Украіне 18 млрд еўраў макрафінансавання ў наступным годзе
7- 14.12.2022, 21:15
- 4,930
Вета Вугошчыны канчаткова пераадоленае.
Дэпутаты Еўрапарламента прагаласавалі за рэгламент, які дазваляе даць Украіне пакет падтрымкі сумай 18 мільярдаў еўраў к 2023 годзе. Вета Вугоршчыны не спрацавала. Пра гэта паведаміла прэс-служба ЕП.
ЕП праз тэрміновую працэдуру прыняў прапанаваную Еўрарадай змену ў рэгламенце макрафінансавай дапамогі. Такім чынам, 26 дзяржаў-чальцоў ЕЗ могуць выступаць гарантамі пазыкі для Украіны, якая даецца на льготных умовах, але пры правядзенні рэформ. Гэта пазыка ў планах будзе кампенсаваць асноўныя дзяржаўныя паслугі, уключаючы працу лякарняў, школ і забеспячэнне жыллём.
«Яна таксама закліканая дапамагчы захаваць макраэканамічную стабільнасць і аднавіць інфраструктуру ва Украіне, якая зазнае пастаянныя напады з боку Расеі», - гаворыцца ў заяве ЕП.