7 траўня 2024, aўторак, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаная масавая эвакуацыя з левага берагу Дняпра ў Херсонскай вобласці

6
Абвешчаная масавая эвакуацыя з левага берагу Дняпра ў Херсонскай вобласці

УСУ рыхтуюць наступ на апошні расейскі плацдарм перад Крымам?

Жыхарам акупаванага левага берагу Херсонскай вобласці дазволілі эвакуявацца праз раку Днепр. Эвакуацыя будзе праходзіць 3–5 снежня.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Херсонскай АВА Яраслава Янушэвіча ў Telegram.

«З 3 снежня (субота) да 5 снежня (панядзелак) уключна будуць прадаўжацца гуманітарныя мерапрыемствы эвакуацыі ўкраінскіх грамадзянаў, якія цяпер знаходзяцца на левым беразе ракі Днепр у дачным пасёлку і не паспелі пакінуць часова акупаваную тэрыторыю», – гаворыцца ў паведамленні.

Эвакуацыя будзе праходзіць у светлы час дня на адрэзку Рачны вакзал, дзе часова скасавалі забарону на перасячэнне ракі Дняпро. Улады тлумачаць, што эвакуацыя неабходная праз магчымую актывізацыю баявых дзеянняў на гэтай тэрыторыі.

«У выпадку ўзнікнення патрэбы ў дадатковым часе для прыбыцця на дэакупаваную тэрыторыю, просім грамадзянаў прычальваць толькі на Рачным вакзале як адзіным дазволеным месцы», – заклікаў Янушэвіч.

Для эвакуацыі трэба мець пры сабе дакументы, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць грамадзянства Украіны.

Нагадаем, раней жыхароў вызваленай часткі Херсонскай вобласці заклікалі эвакуявацца праз актывізацыю ваенных дзеянняў на гэтым адрэзку фронту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках