24 красавiка 2024, Серада, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны «Вялікай сямёркі» і Аўстралія ўвялі столь коштаў расейскай нафты $60

5
Краіны «Вялікай сямёркі» і Аўстралія ўвялі столь коштаў расейскай нафты $60

Раней аналагічную пастанову прыняў Еўразвяз.

Краіны «сямёркі» і Аўстралія далучыліся да пастановы Еўразвязу ўсталяваць коштавую столь памерам $60 за бараль марской сырой нафты расейскага паходжання. Заява краінаў, якія ўваходзяць у «Кааліцыю абмежавання коштаў» была апублікаваная на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.

Для краінаў, якія не выконваюць правіла коштавай столі, кааліцыя збіраецца з наступнага тыдня заблакаваць шэраг паслуг, звязаных з марскім транспартаваннем расейскай нафты, у тым ліку марское страхаванне і гандлёвае фінансаванне. Імпарцёры, якія набываюць расейскую нафту за $60 або ніжэй, захаваюць доступ да паслуг краінаў Кааліцыі, жыццёва важных для гандлю нафтай. З 5 лютага 2023 года забарона на паслугі распаўсюдзіцца на марскія перавозкі нафтапрадуктаў расейскага паходжання, калі іх набываюць з коштам вышэйшым, чым узровень столі, якая будзе абвешчаная да 5 лютага 2023 года. Пры гэтым больш за 90% танкераў у свеце страхуюць і перастрахоўваюць еўрапейскія кампаніі.

«Коштавая столь з'яўляецца важным інструментам для абмежавання прыбыткаў, якія Расея атрымлівае для фінансавання сваёй незаконнай вайны ва Украіне, а таксама для падтрымання бесперабойных паставак нафты на сусветныя рынкі. Гэтая палітыка асабліва важная для забеспячэння нафтай краінаў з нізкім і сярэднім узроўнем прыбытку, якія моцна пацярпелі ад наступстваў расейскай вайны», – гаворыцца ў дакуменце.

Напярэдадні Еўрапейскі Звяз пагадзіўся вызначыць столь коштаў расейскай нафты на ўзроўні $60 даляраў. Пастанова ЕЗ прадугледжвае механізм карэктавання, у рамках якога можна будзе рэгулярна пераглядаць ліміт: ён павінен быць не менш як на 5% ніжэйшы за сярэднярынкавы кошт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках