26 красавiка 2024, Пятніца, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны Пеле знаходзіцца ў лякарні ў цяжкім стане

10
Легендарны Пеле знаходзіцца ў лякарні ў цяжкім стане

Зорка ЧС-2022 Кіліян Мбапэ заклікаў «маліцца за караля».

Трохразовы чэмпіён свету і адзін з найвялікшых футбалістаў у гісторыі Пеле знаходзіцца ў лякарні ў цяжкім стане, піша ВВС.

82-гадовы Пеле, якому год таму выдалілі пухліну, быў шпіталізаваны ў Сан-Паўлу ў аўторак, тады паведамлялася, што гэта быў звычайны штомесячны візіт.

На мінулым тыдні ў Пеле дыягнаставалі рэспіраторную інфекцыю, і ў пятніцу лякарня Альберта Эйнштэйна ў Сан-Паўлу паведаміла, што яго стан стабільны.

Аднак, з паведамленняў з Бразіліі ад 3 снежня, якія не былі незалежна пацверджаныя ВВС, Пеле больш не рэагуе на хіміятэрапію і знаходзіцца пры смерці.

Словы падтрымкі вялікаму футбалісту паступаюць з усяго свету.

«Маліцеся за караля», - напісаў нападнік нацыянальнай каманды Францыі, адна з зорак цяперашняга чэмпіянату свету Кіліян Мбапе.

ФОТА: GETTY IMAGES

Трохразоваму пераможцу чэмпіянату свету ў верасні 2021 года выдалілі пухліну з тоўстай кішкі, і з таго часу ён рэгулярна праходзіў лячэнне.

Падчас выступу ў суботу капітан нацыянальнай каманды Англіі Гары Кейн сказаў: «Нам вельмі сумна чуць навіны аб яго хваробе, але мы зычым яму здароўя, не толькі я, але і ўся нацыянальная каманда Англіі. Ён натхняе, неймаверны чалавек».

ФОТА: GETTY IMAGES

Былы нападнік Нямеччыны, чэмпіён свету Юрген Клінсман падчас выступу ў суботу ў праграме ВВС аб чэмпіянаце свету, сказаў: «Пеле - проста выдатны чалавек. Выбітная асоба ў сусветным футболе. Мы можам проста маліцца і спадзявацца на лепшае, але гэта вельмі сумныя навіны».

Былы аргентынскі абаронца Пабла Сабалета дадаў у эфіры ВВС: «Вельмі сумна чуць пра Пеле. Ён натхняў усіх нас на полі і за яго межамі. Ён заўсёды быў вялікім чалавекам».

Краіна-гаспадыня чэмпіянату свету ў футболе Катар прадэманстравала сваю падтрымку Пеле ў суботу, асвятліўшы будынкі надпісам «Папраўляйся хутчэй».

Стадыён «Лусаі» ў горадзе Досе, дзе 18 снежня пройдзе фінал чэмпіянату свету, і вежа «Аспайр» побач са стадыёнам «Халіфа» былі ўпрыгожаны фатаграфіямі Пеле ў яго знакамітай футболцы з нумарам 10.

Першапачаткова асцярогі былі выказаныя ў сераду, калі тэлеканал ESPN Brasil паведаміў, што Пеле быў шпіталізаваны, а яго дачка Келі Насімент заявіла, што надзвычайнай сітуацыі няма.

У пятніцу Пеле падзякаваў добразычліўцам за добры настрой і сказаў, што яго знаходжанне ў лякарні - гэта звычайны візіт.

Пеле (яго сапраўднае імя Эдсан Арантыс ду Насіменту) дагэтуль з'яўляецца найлепшым бамбардзірам нацыянальнай каманды Бразіліі за ўсю гісторыю, забіўшы 77 галоў у 92 гульнях і паразіўшы браму спаборнікаў у чатырох турнірах чэмпіянатаў свету.

«Сантас», адзіны бразільскі клуб, за які ён гуляў, напісаў у Twitter: «Увесь свет зычыць вам усяго найлепшага, кароль Пеле».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках