Марыю Калеснікаву прывезлі ў лякарню з перытанітам
11- 6.12.2022, 12:53
- 19,662
У палітзняволенай праблемы з прыёмам ежы.
Палітычную зняволеную Марыю Калеснікаву прывезлі ў шпіталь з перытанітам, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Перытаніт ў яе ўзнік праз тое, што ў сценцы яе страўніка ўтварылася дзірка (прабадная язва). Праз гэта ежа, трапляючы ў страўнік, пападала ў тым ліку і ў брушную паражніну, выклікаючы там запаленчыя працэсы. Захворванне суправаджаецца рэзкім болем і патрабуе неадкладнай шпіталізацыі, бо пагражае жыццю пацыента.
Цяпер Марыя ўжывае мала ежы, бо харчаванне з калоніі ёй не падыходзіць.
Нагадаем, 29 лістапада стала вядома аб шпіталізацыі Марыі Калеснікавай. На выходных Марыю перавялі з гомельскай лякарні хуткай дапамогі ў калонію - цяпер яна знаходзіцца ў медыцынскім стацыянары.
Раней Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў агульнага рэжыму. Адбываць пакаранне яе накіравалі ў ПК-4 Гомеля.