20 траўня 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом пасля размовы Байдэна і Зяленскага: ЗША імгненна адрэагуюць на агрэсію РФ

9
Белы дом пасля размовы Байдэна і Зяленскага: ЗША імгненна адрэагуюць на агрэсію РФ

Амерыканскі прэзідэнт паразмаўляў праз тэлефон з кіраўніком Украіны.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас размовы з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім заявіў, што рэакцыя Штатаў на далейшае ўварванне РФ ва Украіну будзе імгненнай і смелай.

Пра гэта паведамляе Белы дом.

Там расказалі, што амерыканскі прэзідэнт пацвердзіў прыхільнасць ЗША да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і разам з Уладзімірам Зяленскім дамовіліся працягваць дыпламатыю і стрымліванне як адказ на сцягванне войскаў РФ да ўкраінскіх межаў.

«Прэзідэнт Байдэн выразна даў зразумець, што Злучаныя Штаты імгненна і смела разам са сваімі хаўруснікамі і партнёрамі адрэагуюць на ўсялякую далейшую агрэсію Расеі супраць Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках