21 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі вецер валіў дрэвы і зрываў дахі

2
У Беларусі вецер валіў дрэвы і зрываў дахі

Непагадзь закранула тры вобласці.

На 19 лютага ў Беларусі быў абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі праз моцны вецер. Непагадзь закранула Менскую, Гарадзенскую і Берасцейскую вобласці краіны, піша a target="_blank" href=https://news.zerkalo.io/accidents/10270.html?c>zerkalo.io.

МНС паведамляе, што ў Менскай вобласці сёння парывы ветру дасягалі хуткасці 24 метры за секунду. У Клецкім раёне пашкоджаныя 12 дахаў, у населеных пунктах знікала электрычнасць, зафіксаваны падзенні дрэў.

У Гарадзенскай вобласці парывы ветру дасягалі 18 метраў за секунду. Дрэвы падалі на праезную частку, на лінію электраперадач і, у адным выпадку, на легкавы аўтамабіль. Электрычнасць знікала ў васьмі населеных пунктах.

У Берасцейскай вобласці ратавальнікі выязджалі на выклікі 13 разоў. Вецер валіў дрэвы, пашкодзіў дахі будынкаў і два легкавыя аўтамабілі.

Фатаграфіямі наступстваў непагадзі ў Менску падзяліліся чытачы. У Грушаўцы вецер паваліў білборд, на вуліцы Брэсцкай з коранем вырваў дрэва, а на вуліцы Магілёўскай сарваў дах з прыпынку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках