19 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Латвіі: Час уводзіць санкцыі ў дачыненні да Расеі

3
Кіраўнік МЗС Латвіі: Час уводзіць санкцыі ў дачыненні да Расеі

Гэта стане важным палітычным сігналам Пуціну.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс мяркуе, што ЕЗ ужо цяпер павінен пачаць увядзенне санкцый у дачыненні да Расеі ў сувязі з эскалацыяй сітуацыі на ўкраінска-расейскай мяжы і на Данбасе. Адпаведную заяву кіраўнік МЗС зрабіў у суботу, 19 лютага, у інтэрв'ю DW у Мюнхене, дзе праходзіць канферэнцыя ў бяспецы.

Паводле слоў Рынкевічса, абмеркаваць увядзенне санкцый і накіраваць Маскве «палітычны сігнал» можна будзе 21 лютага на пасяджэнні Рады ЕЗ у замежных справах на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. «Калі да панядзелка мы не ўбачым ніякага паляпшэння сітуацыі, мы павінны абмеркаваць (пытанне санкцый. - Рэд.), і мы павінны дзейнічаць сур'ёзна і паслаць гэты палітычны сігнал», - заявіў міністр.

Рынкевічс удакладніў, што прыняцце палітычнай пастановы толькі запусціць механізм, які ўключае ў сябе наступныя юрыдычныя крокі. Рабіць іх ЕЗ павінен «у шчыльнай каардынацыі і супрацоўніцтве» з ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай, упэўнены Рынкевічс.

Гаворачы аб магчымасці расейскай агрэсіі ў дачыненні да Латвіі і іншых краін Балтыі, Эдгарс Рынкевічс адзначыў: «NАТО, ЕЗ - гэта найлепшае развязанне ў галіне бяспекі, якое хто-небудзь можа мець XXI стагоддзі. Зыходзячы з гэтага, я думаю, што мы адчуваем сябе ў бяспецы».

У той жа час міністр адзначыў, што Рызе патрэбная большая прысутнасць NАТО для адказу на «дэфіцыт бяспекі, створаны Расеяй».

Мюнхенская канферэнцыя аббяспецы праходзіць ва ўмовах новай эскалацыі вакол Украіны. Масква яшчэ некалькі месяцаў таму падвяла да ўкраінскіх межаў дзясяткі тысяч вайскоўцаў і вайсковую тэхніку. У Кіеве і на Захадзе бачаць у гэтым пагрозу прамога далейшага айсковага ўварвання ва Украіну. Масква адмаўляе наяўнасць такіх планаў і абвінавачвае краіны Захаду ва ўзбраенні Кіева і правядзенні манеўраў паблізу межаў РФ.

За апошнія месяцы, паводле ацэнкі ЗША, Расея павялічыла колькасць войскаў на мяжы з Украінай да 190 тысяч. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 18 лютага выказаў упэўненасць у тым, што расейскі лідар Уладзімір Пуцін прыняў пастанову аб уварванні на ўкраінскую тэрыторыю «на наступным тыдні, у найбліжэйшыя дні».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках