13 траўня 2026, Серада, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на вечар 21 сакавіка

1
Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на вечар 21 сакавіка

Працягваюцца 26-ты дзень гераічнага супрацьстаяння.

Генеральны штаб УСУ абнародаваў аператыўную сітуацыю што да расейскага ўварвання на 18:00 паводле Кіева (19:00 паводле Менску) 21 сакавіка.

У інфармацыі зазначаецца: «Працягваецца дваццаць шосты дзень гераічнага супрацьстаяння Украінскага народа расейскаму вайсковаму ўварванню.

Акупацыйныя войскі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, маюць вострую патрэбу ў рамонце і аднаўленні пашкоджанага ўзбраення і вайсковай тэхнікі. Паводле наяўнай інфармацыі, у сувязі з адсутнасцю паступленняў камплектуючых замежнай вытворчасці прыпыненая работа прадпрыемстваў карпарацыі «Уралзавод» і Чэлябінскага трактарнага завода. Указаныя прадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці і рамонце танкаў, а таксама іншай бранаванай тэхнікі для патрэб узброеных сіл расейскай федэрацыі.

Працягваюць фіксавацца выпадкі дэзерцірства сярод асабовага складу акупацыйных войскаў. Так, у раёне населенага пункта Гаўроншчына Макараўскага раёна Кіеўскай вобласці група расейскіх захопнікаў завалодала аўтамабілямі мясцовых жыхароў, пераапрануліся ў нарабаванае цывільнае адзенне і выехалі ў бок мяжы з рэспублікай Беларусь.

Працягваючы незаконную дзейнасць на часова занятых тэрыторыях Запароскай вобласці, у асобных населеных пунктах захопнікі праводзяць утоеную падрыхтоўку да правядзення выбараў прарасейскай адміністрацыі раёнаў і гарадоў.

З мэтай арганізацыі так званых «расейскіх гуманітарных канвояў» акупанты засяродзілі ў порце Бердзянска калону белых тэнтаваных грузавых аўтамабіляў КАМАЗ міністэрства надзвычайных сітуацый РФ. Падобныя грузавікі выкарыстоўваліся для ўтоенага транспартавання боепрыпасаў на часова акупаваныя тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. Указанае можа сведчыць пра намеры акупантаў арганізаваць падобныя «гуманітарныя канвоі» ў Запарожскую вобласць.

На тэрыторыі аднаго з населеных пунктаў гэтай вобласці вораг разгарнуў пункт рамонту бранятанкавай тэхнікі з прыцягненнем абсталявання і працоўных абаронных прадпрыемстваў расейскай федэрацыі. На аднаўленні знаходзіцца да 20 адзінак браніраванай тэхнікі.

У Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці акупанты праводзяць праверку дакументаў на блокпастах горада з мэтай выяўлення і затрымання мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў АТА/ААС.

Акрамя вялікіх страт непасрэдна падчас баявых дзеянняў, фіксуецца таксама вялікі працэнт смяротнасці сярод цяжкапараненых расейскіх захопнікаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках