20 траўня 2024, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн пра Марыюпаль: Мы бачылі такое хіба што ў фільмах жахаў

22
Байдэн пра Марыюпаль: Мы бачылі такое хіба што ў фільмах жахаў

Аб гэтым прэзідэнт ЗША заявіў у Жэшуве.

Як перадае Укрінфарм, пра гэта кіраўнік Белага дома заявіў на сустрэчы ў польскім Жэшуве з прадстаўнікамі міжнародных няўрадавых арганізацый, якія дапамагаюць украінскім уцекачам.

Кіраўнік Белага дома нагадаў, што ва Украіне 10 млн чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы праз вайну, у тым ліку 3,8 млн, у тым ліку мільён дзяцей, выехалі з краіны.

"Я бачыў гэтыя катастрофы, дзяцей, немаўлят, маці. Не трэба разумець іхнюю мову, а дастаткова паглядзець ім глыбока ў вочы, гэты боль, які ёсць у іхніх вачах... Няма нічога горшага для бацькоў, чым пакуты дзяцей", - адзначыў Байдэн.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, сотні тысяч людзей адцятыя ад дапамогі, як у Марыюпалі.

"Гэта немагчыма ўявіць, мы бачылі хіба што ў фільмах жахаў", – падкрэсліў Байдэн.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што неабходна павялічваць намаганні ды каардынаваць дапамогу з урадам Украіны, бо ў Кіеве лепш ведаюць, што трэба краіне.

Байдэн таксама выказаў шкадаванне наконт таго, што не можа наведаць Украіну і ўбачыць на свае вочы, што там адбываецца. Са слоў прэзідэнта ЗША, яму "не дазваляюць гэта зрабіць".

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках