20 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мікалаеве вуліцу Маскоўскую пераймянуюць у Марыупальскую

4
У Мікалаеве вуліцу Маскоўскую пераймянуюць у Марыупальскую

Такую пастанову прыняў гарадскі старшыня Мікалаева.

У Мікалаеве вуліцу Маскоўскую пераймянуюць у Марыупальскую. Пра гэта 29 сакавіка ў Facebook паведаміў дарадца мэра горада Іван Смірэнскі.

«Рашысты могуць колькі заўгодна разбураць нашы дамы, знішчаць інфраструктуру, запалохваць і тэрарызаваць мірнае насельніцтва, ім ніколі не зразумець, што такое сапраўдная воля, свабода, гісторыя і будучыня! А мы сваю гісторыю пішам ужо сёння - вуліцы Маскоўскай у Мікалаеве больш не будзе, яе пераймянуюць у Марыупальскую!», – напісаў Смірэнскі.

З ягоных слоў, такую пастанову прыняў гарадскі старшыня Мікалаева Аляксандр Сянкевіч.

«Упэўнены, яна стане ўпрыгожваннем свабоднага Мікалаева, а паспяховы Марыупаль будзе сапраўдным гонарам незалежнай Украіны. Марыупаль, трымайся! Усё адбудуем і адновім! Усё будзе Украіна», – падкрэсліў дарадца мэра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках