Як рынак новабудоўляў Менска перажыў сакавік
- 17.04.2022, 21:12
- 8,902
Сумы збавак у розных праектах складаюць ад 60 да 225 даляраў за «квадрат».
У сакавіку гэтага года аб'ём прапановы на рынку істотна не змяніўся. Як і не змяніўся яго якасны складнік - 80% усяго будаванага камерцыйнага жылля прыпадае на клас «Стандарт».
На фоне стандарту дзель іншых сэгмэнтаў невялікая. Класы "Камфорт" і "Прэстыж" складаюць 8% і 10% рынку адпаведна. Класу "Эканом" у продажу фактычна няма. Што цікава, выхаду новых праектаў класа "Эканом" на рынак у найбліжэйшай будучыні не чакаецца.
На эканамічныя выклікі сёлета рынак адказаў дастаткова хутка. Дэвелапэры ўжо ў сакавіку пачалі актыўна зніжаць вартасць жытла ў новабудоўлях. Пакуль гэта разавыя акцыі ад вялікіх забудоўнікаў або істотнае зніжэнне цаны на пачатковых этапах будаўніцтва. Сумы збавак у розных праектах складаюць ад 60 да 225 даляраў за «квадрат».
Асабліва зацікаўленыя ў тых пакупцах, якія ахвочыя аплаціць усю вартасць будаванай кватэры адразу. У гэтым выпадку большасць забудоўнікаў будзе ісці на саступкі ды абмяркоўваць максімальна цікавую вартасць квадратнага метра.
Нягледзячы на ўсе змены ў цэнавай палітыцы забудоўнікаў, не варта чакаць істотнага сталага зніжэння цаны. А на гатовыя новабудоўлі або дамы ў высокай ступені гатовасці згодныя прапаноўваць збаўкі толькі адзін-два вялікія забудоўнікі, піша prometr.by.
Сярэднія цэны квадратнага мэтра кватэр у новабудоўлях Менска на пачатку красавіка сфармаваліся на ўзроўні:
1-пакаёвыя кватэры: «Стандарт» - 1260 даляраў, «Камфорт» - 1625 даляраў, «Прэстыж» - 1750 даляраў;
2-пакаёвыя кватэры: «Стандарт» - 1240 даляраў, «Камфорт» - 1570 даляраў, «Прэстыж» - 1660 даляраў;
3-пакаёвыя кватэры: «Эканом» - 1115 даляраў, «Стандарт» - 1170 даляраў, «Камфорт» - 1527 даляраў, «Прэстыж» - 1755 даляраў;
шматпакаёвыя кватэры: «Стандарт» - 1140 даляраў, «Камфорт» - 1500 даляраў, «Прэстыж» - 1850 даляраў.