25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія прадпрымальнікі змогуць атрымаць гранты сумаю 4000 еўраў

1
Украінскія прадпрымальнікі змогуць атрымаць гранты сумаю 4000 еўраў

Гэта падтрымка малога бізнэсу, чые магчымасці былі абмежаваныя вайной.

Для падтрымкі ўкраінскага бізнэсу падчас вайны партал дзяржаўных паслуг «Дыя» стварыў магчымасць для прадпрымальнікаў атрымаць гранты на суму 125 тысяч грыўняў (4000 еўраў), паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

Дапамога прызначаная для падтрымкі 300 малых кампаній.

«Іх падтрымка ў час вайны з'яўляецца адной з найважнейшых задач дзяржавы, бо яны з'яўляюцца асновай эканомікі краіны», — сказаў ён.

Якія кампаніі могуць падаць заяўку на атрыманне гранту:

размешчаны ў раёне, дзе вядуцца або вяліся баявыя дзеянні;

тыя, хто пакінуў гэтыя раёны і часова размясціўся ў больш бяспечным месцы;

ахвяры вайсковых дзеянняў, але ўсё яшчэ працаздольныя і здольныя пацвердзіць гэта.

Прыярытэт у адборы аддадзены кампаніям, якія вырабляюць жыццёва неабходныя тавары для ўкраінцаў і УСУ, сказаў Фёдараў. Адбор заявак будзе праводзіцца групай незалежных бізнэс-экспэртаў.

Фонд падтрымкі ўкраінскіх прадпрымальнікаў створаны праграмай EU4Business сумесна з Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам эканомікі і Офісам развіцця прадпрымальніцтва і экспарту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках