«Адправілі 1,5 тысячы, а вярнуліся 30»
9- 13.05.2022, 20:24
- 16,792
«ДНРаўцы» скардзяцца на вялізныя страты.
Жыхары «ДНР» нясуць вялізныя страты, ваюючы супраць украінскіх вайскоўцаў, чым вельмі незадаволеныя. Расейцы ж ваяваць супраць Украіны не жадаюць.
Пра гэта гаворыцца ў перахопе, які апублікавала Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны, паведамляе unian.net.
Жанчына расказвае, што расейскія салдаты страляюць з пазіцый каля дамоў, а потым хаваюцца, такім чынам ад агню ў адказ пакутуюць мясцовыя жыхары. Пры гэтым яна ўважае, што акупанты ніколі не змогуць захапіць Мар'інку, бо ўкраінскія вайскоўцы пабудавалі моцную абарону.
«Там бетону па 2,5-3 метры. Які набой іх праб'е? А яны заселі і сядзяць», - са слязамі расказвае жанчына.
Пры гэтым яна вельмі абураная рашэннем Пушыліна адмовіцца ад «дапамогі» Расеі ў кірунках Мар'інкі і Краснагораўкі.
Акрамя таго, яна заявіла, што пры нядаўнім штурме загінулі «ўсё, з кім была знаёмая там».
«Адправілі 1500 чалавек. Прыехала 30 назад. Гэта значыць усе, з кім была знаёмая там, няма ўжо нікога», - жаліцца жанчына
У сваю чаргу мужчына скардзіцца на праблемы з паступленнем рэзерваў, таму што «ў рашотцы ўсё хаваюцца, і ніхто не жадае з'яжджаць».