19 сакавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

А ў вас малако ўцякло

6
А ў вас малако ўцякло

Якое прадпрыемства стане «іскрай» для пераменаў у Беларусі?

11 траўня супрацоўнікі Маладзечанскага вытворчага ўчастка «Менскі малочны завод № 1» выйшлі на страйк праз нізкія заробкі. Яны сабраліся на прахадной і пагражалі звольніцца. І пакуль мясцовая ўправа завода аднеквалася і пагражала, кіраўнікі з галаўнога офіса Менска, якія экстранна прыехалі, хутка знайшлі кампраміс.

Гэта не першы выпадак, калі малочны завод адстойвае правы працоўных. Летась супрацоўнікі прадпрыемства моцна напалохалі ўлады страйкам, які раптоўна пачаўся ў канцы сакавіка 2021 года. Тады працоўныя былі нязгодныя з новай працоўнай дамовай, дзе кіраўніцтва пастанавіла павесіць на супрацоўнікаў матэрыяльную адказнасць. Адразу 63 чалавекі падалі заяву аб звальненні. Умяшацца давялося нават Менскаму аблвыканкаму, які хутка памяняў кіраўніцтва на прадпрыемстве, зрабіўшы выгляд, што не быў у курсе такіх унутраных пастановаў.

Сёлета працоўныя адразу трох філіялаў адмовіліся працаваць праз рэзкае падзенне заробку. Аплата працы некаторых вакансій на прадпрыемстве ў Маладзечне ўпала з 1000 рублёў да 300 пры ўліку, што таксама скарацілася колькасць супрацоўнікаў з 200 да 50. Пасля таго як працоўным паабяцалі разабрацца з тарыфамі і выплаціць разавую матэрыяльную дапамогу за красавік. Як сітуацыя складзецца ў траўні – пакуль застаецца здагадвацца.

Такіх выпадкаў, як у Маладзечне, па ўсёй краіне сотні. Малыя прадпрыемствы вымушаныя выжываць у нерэальных умовах. Пры цэтліках, якія мы бачым сёння ў крамах, заробак 300 рублёў прыводзіць людзей не да жыцця, а да выжывання ў экстрэмальных умовах. А кіраўніцтва проста паціскае плячыма і адводзіць вочы, робячы выгляд, што не ведае, які заробак атрымліваюць іхнія працоўныя. Таму такія страйкі – гэта толькі пачатак. Для рэжыму сітуацыя крытычная. Цяпер у працоўных ёсць афіцыйнае права на страйк з эканамічных прычынаў.

Паступовыя высновы прыводзяць нас да развязання галоўнай праблемы. Калі б не дыктатарскі рэжым у Беларусі, не былі б уведзеныя санкцыі. Расея страціла б свой плацдарм для наступу на Украіну. Тысячы людзей былі б на волі. А сотні тысячаў знаходзіліся б дома, а не за мяжой. І самае галоўнае мы захавалі б сотні жыццяў. Лукашэнка – праблема ўсіх беларусаў, які цягне на дно ўсю краіну.

Нашая салідарнасць адзін з адным – гэта галоўная зброя супраць дыктатуры. Сітуацыя малаказавода паказвае, што нават 50 чалавек, якія трымаюцца разам, могуць дамагчыся лакальных вынікаў. А каб выратаваць краіну, трэба згадаць, што нас мільёны з адной мэтай – жыць у нармальнай дэмакратычнай і развітой краіне. Невядома, якое прадпрыемства стане іскрай: філіял у невялікім горадзе ці горадаўтваральны гігант, важна каб наша салідарнасць аб'яднала ўсе сферы працы, тады і пераможам.

Жыве Беларусь!

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для Telegram-канала «Баста!»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках