26 красавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Кулеба: Украіна наладзіла два альтэрнатыўныя маршруты для экспарту харчавання

2
Дзмітрый Кулеба: Украіна наладзіла два альтэрнатыўныя маршруты для экспарту харчавання

РФ прадаўжае блакаваць украінскія парты ў Чорным моры

Украіна разам з партнёрамі наладзіла два альтэрнатыўныя наземныя маршруты для дастаўкі харчавання і выратавання Афрыкі і іншых рэгіёнаў ад голаду.

Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Расея ставіць пад рызыку голаду мільёны людзей, блакуючы нашы парты. Разам з партнёрамі Украіна ўстанавіла два альтэрнатыўныя сухапутныя маршруты для дастаўкі экспарту харчавання і выратавання Афрыкі і іншых рэгіёнаў ад голаду», – напісаў Кулеба ў Twitter.

Ён таксама зазначыў, што Расея павінна спыніць блакаду, каб дазволіць поўны і свабодны экспарт.

Нагадаем, што амерыканскае выданне The Wall Street Journal напісала, што ЗША гатовыя прыпыніць санкцыі ў дачыненні да беларускага калію ўзамен за згоду Беларусі на транзіт украінскага збожжа ў Клайпеду.

Скасаванне санкцый на пастаўкі калію дало б злачыннаму рэжыму ў Менску крыніцу валюты, ва ўмовах, калі ў сакавіку і красавіку падзенне ВУП супраць узроўню 2021 года пад уплывам санкцый і страты ўкраінскага рынку склала блізу 5%. Зняцце санкцый уяўляе для краінаў Захаду таксама маральнае пытанне. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася, фашызацыя рэжыму прадаўжаецца, і Беларусь вылучыла сваю тэрыторыю для агрэсіі супраць Украіны. Па-ранейшаму востра стаіць пытанне: а як жа быць з вызваленнем беларускіх палітвязняў?

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках