4 траўня 2024, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У трох абласцях Украіны забаранілі набліжацца да беларускай мяжы

6
У трох абласцях Украіны забаранілі набліжацца да беларускай мяжы

Абмежаванні ўведзеныя сёння.

У Ровенскай, Жытомірскай і Кіеўскай абласцях часова забаранілі набліжацца да беларускай мяжы бліжэй чым на 1 кіламетр. Памежная служба Украіны ўвяла такія абмежаванні з 23 траўня і да заканчэння ваеннага становішча, паведамляе hromadske.ua.

Прычынай такіх мер называецца ўзброеная агрэсія Расеі і неабходнасць мер для ўмацавання нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Дадатковыя абмежаванні ўведзены таксама ў межах да 20 км ад дзяржаўнай мяжы Карасценскага раёна Жытомірскай вобласці, Сарненскага і Вараськага раёнаў Ровенскай вобласці і ў межах да 5 км ад дзяржаўнай мяжы Вышгародскага раёна Кіеўшчыны. Сярод іншага там забаронена нават карыстацца відэарэгістратарамі, перамяшчацца ў лясах, насіць вайсковую форму адзення і г.д.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках