26 красавiка 2024, Пятніца, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мазыр выбралі невыпадкова»

14
«Мазыр выбралі невыпадкова»

Ваенны экспэрт - пра планы РФ ва ўцягванні Беларусі ў вайну.

Расея не проста гатовая зладзіць правакацыі ў Мазыры, каб нарэшце ўцягнуць Беларусь да прамога ўступлення ў вайну супраць Украіны, але і пойдзе на такі крок. Пра гэта заявіў ваенны экспэрт Алег Жданаў.

Паводле ягоных слоў, беларускі горад Мазыр невыпадкова выбралі як мэту, бо такім чынам Масква можа вырашыць адразу два пытанні:

- стварае для Беларусі нагоду для вайны з Украінай;

- калі дыверсія будзе зробленая не толькі ў жылых дамах, але і на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, тады Беларусь становіцца на 100% залежнай ад Расеі ў пастаўках паліва.

"Гэта яшчэ адзін вагар ціску на самога Лукашэнкі", – мяркуе Жданаў.

Нагадаем, 24 чэрвеня стала вядома аб прыбыцці на тэрыторыю беларускага Мазыра расейскіх дыверсійных груп, якія плануюць падрыў у горадзе жылых дамоў, школы і лякарні. Магчымыя правакацыі могуць быць пададзеныя, як адказ Украіны на праведзеныя авіяўдары.

Украінскія выведчыкі дапускаюць, што сённяшнія ўдары па поўначы Украіны з тэрыторыі Беларусі былі спробай Расеі, уцягнуць у баявыя дзеянні войска Лукашэнкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках