20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп: Расея зарабляе на энэргарэсурсах больш, чым да вайны з Украінай

22
Дзярждэп: Расея зарабляе на энэргарэсурсах больш, чым да вайны з Украінай

Як так выйшла?

На сёння Расейская Федэрацыя зарабляе на экспарце энэргарэсурсаў больш, чым да пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://www.reuters.com/business/energy/russia-energy-revenue-may-be-higher-now-than-before-ukraine-war-us-official-says-2022-06-09/>Reuters.

Як заявіў старшы дарадца ў энэргетычных пытаннях Дзярждэпа ЗША Амос Хохштайн, рост кошту энэрганосьбітаў на сусветным рынку кампенсуе санкцыі Захаду.

«Я не магу гэтага адмаўляць», – адказаў ён на пытанне падкамітэта Сэната ў Еўропе і супрацоўніцтве ў галіне рэгіянальнай бяспекі аб тым, ці зарабляе Расея цяпер больш на продажы сырой нафты і газу, чым да пачатку вайны.

Выданне піша, што ЗША і ЕЗ дамовіліся аб забароне імпарту расейскай нафты. Гэтыя крокі негатыўна адбіліся на яе продажы, аднак прывялі да росту сусветных коштаў. Са слоў Хохштайна, рост попыту нафты пасля пандэміі COVID-19 быў значна вышэ, чым хто-небудзь прадказваў.

У той жа час Расея нарасціла продажы нафты Індыі і Кітаю. Хохштайн таксама высока ацаніў санкцыі ЕЗ на страхаванне танкераў з расейскай нафтай.

«Мы хацелі б паглядзець, як мы можам выкарыстоўваць гэтыя санкцыі, каб паўплываць на больш шырокі рынак за межамі ЗША і Еўропы, каб... ніхто не нажываўся», - дадаў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках