19 красавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зараз каштуюць надзелы пад Менскам?

2
Колькі зараз каштуюць надзелы пад Менскам?

Некаторыя з іх абсталяваныя электрычнасцю і газам.

Сёння адбыўся аўкцыён продажу зямельных надзелаў у прыватную ўласнасць грамадзян Беларусі ў Менскім раёне. Удзельнікам было прапанавана 27 лотаў. Таргі прайшлі на 11 пляцах. На іх прэтэндавалі па 2-3 чалавекі. На 11 надзелаў было пададзена па адной заяве. На астатнія лоты заявак не паступіла, піша realt.by.

Самым высокім пачатковым коштам - за 80 000 рублёў - быў выстаўлены на аўкцыён надзел № 4 у в. Малінаўка Бараўлянскага сельсавета. Зямельны надзел налічвае 15 сотак, абсталяваны электрычнасцю і газам.

Падчас таргоў цана лоту ўзнялася да 141 725 рублёў, або 55 225 даляраў ЗША афіцыйным курсам Нацбанка на дзень правядзення аўкцыёну.

Ждановіцкі сельсавет прапаноўваў на аўкцыён 2 суседнія надзелы ў в. Ляхаўшчына. Яны былі ацэнены на 40 000 рублёў кожны. На лоты было пададзена па 2 заяўкі. Яны рэалізаваны за 53 240 рублёў, або 20 745 даляраў ЗША, і 58 564 рублі, або 22 820 даляраў ЗША.

Калодзішчанскі сельсавет выстаўляў на аўкцыён 2 пляцы - у аг. Калодзішчы і в. Старына. Агульная плошча надзела ў квартале 7113 з газам, вадой і электрычнасцю ў Калодзішчах складае 15 сотак.

Ён быў ацэнены на 77 000 рублёў. На лот прэтэндавалі 4 чалавекі. Пераможцу надзел каштаваў 181 562 рублі, або 70 748 даляраў ЗША. І гэта самая вялікая сума за лот, якую ўдалося атрымаць на аўкцыёне.

Нагадаем, што на аўкцыёне ў траўні гэтага года пляц у Калодзішчах атрымалася прадаць за 110 000 рублёў, або 43 182 даляры ЗША. За лот змагаліся 2 чалавекі. Пачатковая цана на зямельны надзел склала 75 000 рублёў.

На гэты раз на ўчастак у в. Старына на вул. Яраслаўскай была пададзена адна заяўка. Надзел размешчаны ў катэджнай забудове, налічвае 14 сотак і мае ўсе камунікацыі.

Пры пачатковым кошце 42 000 рублёў лот рэалізаваны адзінаму заяўніку за 44 100 рублёў, або 17 184 даляраў ЗША.

На травеньскім аўкцыёне на пляц у Старыне было пададзена 2 заявы. Ён прададзены за 67 644 рублі, або 26 554 даляры ЗША.

Чатыры пляцы прапанаваў на аўкцыён Крупіцкі сельсавет. Таргі прайшлі па 3 лотах - надзелах у вёсках Вішнёўка, Дубінкі і Караліна. На кожны пляц прэтэндавалі па 2 чалавекі. На ўчастак у в. Паздэркі была пададзеная адна заява. Ён прададзены пачатковым коштам, павялічаным на 5%.

Не было праяўлена вялікай цікавасці і да надзела ў аг. Гатава Навадворскага сельсавета. На газіфікаваны надзел, які быў ацэнены на 35 000 рублёў, падалі толькі адну заяву.

Па адной заяўцы было пададзена на пляцы ў в. Сялюты і аг. Сёмкава Папярнянскага сельсавета. Надзелы па 10 сотак не маюць камунікацый і прададзены адзіным заяўнікам.

З 3-х участкаў, якія прапанаваў на аўкцыён Петрышкаўскі сельсавет, таргі прайшлі толькі па адным у в. Кісялі. На лот было пададзена 2 заявы.

Не зацікавілі ўдзельнікаў аўкцыёну і танныя ўчасткі ў Шаршунскім сельсавеце. На 2 надзела ў вёсках Дашкі і Жукі прэтэндавалі па адным заяўніку.

Большая цікавасць была праяўленая да танных надзелаў у Юзуфаўскім сельсавеце. На надзел у в. Лысавічы была пададзена самая вялікая колькасць заяў – 5, але 2 чалавекі не прайшлі рэгістрацыю, на надзел у в. Шэпелі – 3 заяўкі. Участак у в. Жукаўка зацікавіў толькі аднаго чалавека.

Ён прададзены за 6 846 рублёў, або 2 667 даляраў ЗША.

Дарэчы, на майскім аўкцыёне на надзел у Жукаўцы была пададзеная самая вялікая колькасць заяў — 14. Участак 15 сотак мае толькі электрычнасць і быў прапанаваны ўдзельнікам аўкцыёну за 6 600 рублёў. Падчас таргоў цана на лот паднялася да 87 000 рублёў, або 34 153 даляраў ЗША, гэта значыць у 13,18 разы.

Арганізатарам аўкцыёну выступіў Менскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках