Два лідскія рабочыя загінулі пры рамонце каналізацыі
19- 30.07.2022, 20:19
- 11,712
Трагедыя здарылася сёння ўдзень.
Двое працоўных загінулі ў Лідзе ў суботу, задыхнуўшыся парамі падчас ачысткі каналізацыі, паведамілі ў Следчым камітэце.
"Са звестак следства, 54-гадовы і 22-гадовы працоўныя мясцовай арганізацыі праводзілі працы ачысткі каналізацыі ў Лідзе. Знаходзячыся ў студні на глыбіні блізу 10 метраў яны страцілі прытомнасць. Прыбыўшым на месца экстраным службам іх выратаваць не ўдалося. Рабочыя памерлі на месцы" , - Расказалі ў СК.
Папярэдне ўстаноўлена, што падчас апускання мужчыны не выкарыстоўвалі сродкі індывідуальнай аховы.

Следчыя зараз працуюць на месцы здарэння, праводзяць там агляд, апытваюць відавочцаў. Прызначаны судова-медыцынскія экспэртызы.

