Шалёныя лукашэнкавы прапагандысты апавядаюць, што «еўрапейцаў вучаць есці жукоў»
11- 30.07.2022, 21:31
- 11,700
Тым часам у суседняй Польшчы цэны ў крамах ніжэйшыя, чым у беларускіх крамах.
Лукашэнкавы прапагандысты апавядаюць, што «еўрапейцаў вучаць есці жукоў» і «рыхтуюць да голаду», паведамляе «Белсат». Тым часам у суседняй Польшчы, як спраўджваў сайт Charter97.org, харчы таннейшыя, чым у Беларусі.
І хоць розніца ў цане шмат якіх прадуктаў невялікая, але ўсё ж яна ёсць.
Сярэдні заробак у 2022 годзе ў Польшчы пасля выліку падаткаў склаў 4700 злотых - 2539 беларускіх рублёў.
У Беларусі ж шмат для каго заробак 600 рублёў — граніца летуценняў.