19 верасня 2026, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заява палка Каліноўскага аб лёсе зніклых без вестак байцоў

3
Заява палка Каліноўскага аб лёсе зніклых без вестак байцоў

У палку расказалі пра імаверную загубу трох байцоў.

Полк імя Кастуся Каліноўскага апублікаваў афіцыйную заяву ў сувязі з асвятленнем у навінах лёсу байцоў палка, якія зніклі без вестак падчас бою 26.06.2022.

Байцы, сувязь з якімі была страчаная пасля бою пад Лісічанскам, дагэтуль лічацца зніклымі без вестак. Але, прааналізаваўшы фота і відэа, якое распаўсюдзілі расейскія тэлеграм-каналы, можна зрабіць выснову, што тры з іх, імаверна, загінулі.

Гаворка ідзе пра Васіля Парфянкова («Сябро») і Вадзіма Шатрова («Папіка»).

«Таксама, паводле сведчання нашых байцоў, якія выжылі ў тым баі, Васіль Грудавік на мянушку „Атам“ атрымаў несумяшчальныя з жыццём раны. У варунках цяжкага бою з батальённа-тактычнай групай ворага эвакуаваць яго не выпадала», - гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначылі, што гэтая інфармацыя не з'яўляецца канчатковай.

Нагадаем, 5 ліпеня стала вядома, што некалькі байцоў палка Каліноўскага трапілі ў палон, адзін ахвотнік - камандзір батальёна "Волат", Іван Марчук з мянушкай Брэст, загінуў. Гэта адбылося 26 чэрвеня пад Лісічанскам.

Такім чынам, з пачатку вайны ва Украіне загінулі 10 беларускіх ахвотнікаў. Даўней не стала Іллі "Літвіна" Хрэнава, Аляксея "Тура" Скоблі, Дзмітрыя "Тэрора" Апанасовіча, Змітра "Ганса" Рубашэўскага, Канстанціна "Фенікса" Дзюбайлы і Паўла "Волата".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках