Навукоўцы расказалі пра напой для амалоджвання мозгу
2- 8.07.2022, 21:50
- 11,028
Звесткі даследавання.
Чарговае даследаванне, прысвечанае каве, правялі кітайскія навукоўцы з Хуачжунскага ўніверсітэта. Вывучыўшы гісторыі 827 чалавек старэйшых за 60 гадоў, яны давялі, што кава амалоджвае мозг у паджылых людзей.
Кава - адзін з самых папулярных напояў. Мільёны людзей, якія жывуць у розных кутках планеты, не ўяўляюць сваё жыццё без кубачка фрапэ, латэ, капучына або эспрэса.
Пакуль адны атрымліваюць асалоду ад духмянага напою, уважаючы яго за самы смачны ў свеце, іншыя ломяць дзіды, спрабуючы давесці, што смак і карысць у гэтым выпадку несумяшчальныя. Кава ў асяроддзі навукоўцаў мае прыхільнікаў і апанентаў. Прыкладна палова даследчыкаў ўважае напой за шкодны, столькі ж запэўніваюць, што ён вельмі карысны.
Навукоўцы з Хуачжунскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій пайшлі сваім шляхам. Узяўшы за базу інфармацыю, апублікаваную ў часопісе Nutritional Neuroscience, яны вывучылі гісторыю даследавання, якое пачалося ў 2011-м, а закончылася ў 2014 годзе. Удзел у ім узялі 827 чалавек, старэйшых за 60 гадоў. Праводзячы эксперымент, даследнікі засяродзіліся на галоўным для іх моманце: знайсці ўзаемасувязь паміж кафеінам і кагнітыўнымі функцыямі людзей, паведамляе Eat This, Not That!.
Вынікі паказалі, што кафеін дапамог прадухіліць пагаршэнне кагнітыўных функцый з цягам часу. Выснова зробленая на падставе анкетавання ўдзельнікаў эксперыменту.
"Чым больш вывучаюць каву, тым часцей прыходзяць да высновы аб яе карысці для здароўя", – кажа Дана Эліс Ганэс, доктар медыцынскіх навук, старэйшы клінічны дыетолаг медыцынскага цэнтра Каліфарнійскага універсітэта ў Лос-Анджэлесе. Карысць напою для мозгу эксперт тлумачыць наяўнасцю поліфенолаў, якія валодаюць супрацьзапаленчым дзеяннем і граюць пазітыўную ролю ў зніжэнні рызыкі кагнітыўных парушэнняў.
Што да колькасці кавы, якая дае дадатны эфект на галаўны мозг, Ганэс мяркуе, што трэба выпіваць тры-чатыры кубачкі на дзень. Дадаўшы, што «гэта кубкі кавы аб'ёмам ад шасці да васьмі унцый, а не 20 унцый ventis». Ёсць яшчэ адзін важны момант. Карысць напою выяўляецца больш за ўсё, калі гаворка ідзе пра чорную каву з мінімальнай колькасцю дадаткаў.