26 красавiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Папаснай ударам HIMARS быў ліквідаваны расейскі прапагандыст

24
У Папаснай ударам HIMARS быў ліквідаваны расейскі прапагандыст

Найміт у сваіх відэа любіў кпіць з амерыканскай зброі.

На Данбасе ліквідаваны расейскі найміт-прапагандыст, вядомы як «Адмін» ці «Белы». Акупант вёў канал Grey Zone на YouTube і свой канал у Telegram, дзе прапагандаваў вайну Расеі супраць Украіны, паведамляе obozrevatel.com.

Найміт вельмі любіў кпіць з амерыканскіх HIMARS – і менавіта яны ператварылі яго ў «добрага расейца» ў часова акупаванай Папаснай. Аб ліквідацыі захопніка паведамляюць іншыя акупанты і расейскія прапагандысты.

«Інфармацыя пацвердзілася. Уладальнік канала Grey Zone, вядомы як 500, пазыўны «Белы», патрапіў пад удары HIMARS'аў у Папаснай», – абвяшчае адно з паведамленняў аб ліквідацыі найміта.

Ён называў сябе «Адмінам» і ў перапынках паміж блогерскай дзейнасцю на каляваенную тэматыку (канал Grey Zone асацыююць з ПВК «Вагнера») і вярбоўкай новых наймітаў для Яўгена Прыгожына, браў удзел у развязаных Расеяй войнах: у другой расейска-чачэнскай, дзе быў выведнікам, а пасля, ужо як найміт-вагнеравец - у Сірыі і на Данбасе.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну «засвяціўся», прынамсі, у баях за Марыупаль.

Характэрна, што ў адным са сваіх «відэааглядаў» разам з яшчэ адным такім жа прапагандыстам, «Адмін» дазволіў сабе жарты з амерыканскага ўзбраення: заявіў, што не варта называць населены пункт, дзе яны здымаюць свой ролік, «каб HIMARS не прыляцеў».

Судзячы з паведамленняў іншых прапагандыстаў, менавіта HIMARS і дапамог нарэшце «дэнацыфікаваць» гэтага найміта.

Апошні допіс у Telegram-канале Grey Zone датаваны 13 жніўня.

Улічваючы, што на наступны дзень у Папаснай украінскія воіны знішчылі штаб вагнераўцаў, не выключана, што гэты найміт папоўніў пералік ліквідаваных тады акупантаў.

Нагадаем, 14 жніўня, стала вядома, што войскі РФ панеслі страты ў Папаснай: там быў распляжаны варожы штаб, у якім размяшчаліся найміты ПВК, вядомай як Група Вагнера. Гэтыя галаварэзы адрозніваліся асаблівай жорсткасцю ва ўсіх войнах, якія вяла РФ, у тым ліку, у Сірыі і ва Украіне.

Нанесці дакладны ўдар па варожай базе ўкраінскім воінам дапамог адзін з расейскіх вайсковых карэспандэнтаў, які за некалькі дзён да знішчэння базы прыязджаў туды і выклаў фатаграфіі базы з прывязкай да мясцовасці. Як прызнавалі самі акупанты, да гэтага аб размяшчэнні штаба вагнераўцаў мала хто ведаў.

Тады ж паведамлялася, што падчас удару па базе вагнераўцаў там знаходзіўся Прыгожын, меркавалася, што ён таксама мог загінуць, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Пасля ў сетцы паказалі, што засталося ад штаба «вагнераўцаў» у Папаснай пасля ўдару. Паводле папярэдніх звестак, там было ліквідавана блізу сотні акупантаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках