20 траўня 2024, панядзелак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як маладая сям'я з Мазыра сваімі рукамі ператварыла старую хату ва ўтульны дом у вёсцы

8
Як маладая сям'я з Мазыра сваімі рукамі ператварыла старую хату ва ўтульны дом у вёсцы

Дом пуставаў 15 гадоў.

Сняжана і Павел адразу пасля вяселля загарэліся ідэяй купіць дамок у вёсцы. Яны вызначылі для сябе радыюс 30 км ад Мазыра (дзе яны маюць кватэру) і паехалі на пошукі. Ім спадабаўся закінуты дом у вёсцы Надатках, піша realt.by.

Пасля смерці гаспадыні ён пуставаў 15 гадоў. Дом разрабавалі марадзёры, усярэдзіне была прагнілая падлога, а вакол усё ўдзірванела. Сям'ю не напалохаў такі выгляд, але давялося папрацаваць, каб хата і тэрыторыя вакол сталі ўтульнымі. Маладыя максімальна выкарыстоўвалі старую цэглу і дошкі для аздобы дзялянкі. Са старога матэрыялу яны пабудавалі сапраўдную дзіцячую пляцоўку (сям'я мае трое дзяцей) і нават фатазону. Іхняя гісторыя - у відэа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках