26 красавiка 2024, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

08.08.08

14
08.08.08

Нявывучаная навука гісторыі вяртаецца бумерангам і б'е з трохразовай сілай.

08.08.08. Роўна 14 гадоў таму ў гэты дзень Расея напала на Грузію. Гэта было зроблена ў той жа нізкай манеры, якая стала за гэты час упадабаным метадам Крамля: стварыць сваімі рукамі правакацыю, каб потым распачаць «спецыяльную вайсковую аперацыю».

Навошта была патрэбная тая вайна? Пуціну не патрэбная Паўднёвая Асеція, як не патрэбен Данбас - і пагатоў ён не думае пра тутэйшых жыхароў. Рухальнай сілай, якая падштурхнула яго на вайну з Грузіяй, была нянавісць да Саакашвілі - на той момант самага ўдалага, паспяховага і харызматычнага палітыка, які наважыўся кінуць выклік пуцінскаму парадку. Праз 14 гадоў іншы палітык - Уладзімір Зяленскі - узбудзіў у ім тую ж нянавісць. Магчыма, менавіта таму, што сусветная супольнасць «праглынула» тады вайну ў Грузіі, сёння Пуцін спрабуе паглынуць Украіну.

Больш за тое, той факт, што Грузія сышла яму з рук, зрабіў яго больш ненаедным і крыважэрным. Пуцін узору 2022 года паспрабаваў бы дайсці да Тбілісі - сапраўды гэтак жа, як сёння ён не пакідае (нягледзячы на сцвярджэнні ягоных падбрэхічаў) планаў дайсці да Кіева.

Так нявывучаная навука гісторыі вяртаецца бумерангам і б'е з трохразовай сілай.

Спадзяюся толькі, што гэтым разам свет гэтую навуку вывучыць.

Леанід Неўзлін, Facebook

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках