Інфляцыя ў Беларусі ставіць рэкорды
9- 11.09.2022, 21:25
- 15,120
Як сітуацыя з коштамі адрозніваецца па рэгіёнах.
Тавары і платныя паслугі з пачатку года, паводле афіцыйнай статыстыкі, падаражэлі амаль на 14%. «Зеркало» паглядзела, у якіх рэгіёнах больш прыкметна разагналася інфляцыя за восем месяцаў сёлета.
Прадукты, алкаголь, безалкагольныя напоі і цыгарэты за студзень-жнівень больш заўважна падаражэлі ў Менскай вобласці — на 13,9%, а найменш — у Гомельскай (на 11,1%).
Пры гэтым па асобных прадуктовых пазіцыях назіраецца прыкметная разбежка па росце коштаў. Напрыклад, бескасцёвая ялавічына найбольш падаражэла ў Гарадзенскай вобласці — на 18,8%, а найменш — у Менскай (на 8,2%). Каўбаса вараная другога гатунку і бессартавая ў Віцебскай вобласці за восем месяцаў стала даражэйшай на 20,3%, а ў Менску — на 3,9%. Затое жывая рыба ў сталіцы за гэты перыяд прыбавіла ў кошце на 24,9%, а ў Віцебскай вобласці яны патаннела, мяркуючы паводле афіцыйнай статыстыцы, - на 2,8%.
Нехарчовыя тавары са снежня мінулага года найбольш падаражэлі ў Менску — амаль на 21%, а менш за ўсё — у Віцебскай вобласці (на 14,9%). Напрыклад, кошты адзення больш прыкметна прыбавілі ў сталіцы — на 10,5%, а менш за ўсё — у Менскай вобласці (на 4,5%).
У Менску таксама больш прыкметна падаражэлі будаўнічыя матэрыялы — на 23,9%. Для параўнання: у Берасцейскай вобласці - на 14%.
Затое Берасцейская вобласць лідзіруе па падаражэнні лекаў, якія тут з пачатку года прыбавілі ў кошце на 7,1%, а ў Гомельскай вобласці - на 2,2%.
Паслугі найбольш прыкметна падаражэлі ў Гомельскай вобласці — на 10,8%.