9 траўня 2024, Чацвер, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабілізаваным расейцам пагражае звальненне без захавання працоўнага месца

20
Мабілізаваным расейцам пагражае звальненне без захавання працоўнага месца

Пра гэта паведамілі ў Мінабароны РФ.

Расейцы, якія будуць набраныя на службу ў рамках частковай мабілізацыі, могуць пазбавіцца сваіх працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны РФ у адказ на пытанне журналіста Аляксея Венядзіктава.

Ён пацікавіўся, ці могуць працадаўцы скасаваць працоўны кантракт з незалежных ад іх прычын, калі супрацоўніка забралі на вайсковую службу паводле мабілізацыі.

«Так, усё дакладна. Падставай для скасавання працоўнага кантракту будзе тая ж позва вайсковага камісарыята. Згодна з п.2 указа прэзідэнта, грамадзяне пасля набору пераходзяць на службу ў шэрагі Узброеных сіл РФ паводле кантракту», - адказалі ў Мінабароны.

Прафесар Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Аляксандр Сафонаў расказаў, што пры частковай мабілізацыі дзейнічае той жа парадак, як пры наборы працаўніка на вайсковую службу. «Згодна з Працоўным кодэксам, пры мабілізацыі супрацоўніка працадаўца абавязаны яго цалкам разлічыць, гэта значыць выплаціць заробак і кампенсацыю за нявыкарыстаны адпачынак. Пры гэтым на перыяд выканання вайсковага абавязку за работнікам захоўваецца ягонае працоўнае месца», - удакладніў эксперт.

Што да апошняга пункта, Роструд раней адзначаў, што такога абавязку працадаўца не мае. У артыкуле 6 Федэральнага закона "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе" гаворыцца аб захаванні працоўнага месца і сярэдняга заробку на час акцый, якія праводзяцца перад паступленнем на вайсковую службу паводле кантракту, а не на перыяд самой службы.

У пракуратуры таксама адзначалі, што Працоўны кодэкс не прадугледжвае захаванне працоўнага месца на час службы ў войску. Працадаўца абавязаны толькі выплаціць супрацоўніку выходную дапамогу на суму двухтыднёвага сярэдняга заробку (ч.3 арт.178 ПК РФ).

Пры гэтым звальненне ў сувязі з наборам рэгулюецца спецыяльным артыкулам (п.1 ч.1 арт.83 ПК РФ). У каментары да яе адзначаецца, што калі да набору чалавек працаваў у дзяржаўных установах, то пасля звальнення са службы ён мае права на працягу 3 месяцаў паступіць на працу ў тыя ж арганізацыі на пасаду не ніжэйшую за займаную раней. Такі пункт змяшчаецца ў федэральным законе "Аб статусе вайскоўцаў" (п.5 арт.23).

Кіраўніца практыкі прыватнага права Amulex.ru Алена Праскурава не выключыла, што на час праходжання вайсковай службы на вакантную пазіцыю могуць узяць работніка паводле тэрміновай умовы.

У Працоўным кодэксе няма спецыяльных нормаў аб дзеяннях працадаўцаў у выпадку абвяшчэння мабілізацыі, поўнай або частковай, дадае кіраўніца практыкі «Інтэлектуальнае права. Працоўныя стасункі і спрэчкі» кампаніі «Лемчык, Крупскі і партнёры» Аляксандра Якімава. Такім чынам, гарантый, што мабілізаваны грамадзянін стоадсоткава захавае за сабой працоўнае месца, няма.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках